Адвакатку палітвязня Мікалая Дзядка пазбавілі ліцэнзіі

Святлана Гарбаток

Святлана Гарбаток / advokat.by

Адвакатку Святлану Гарбаток пазбавілі ліцэнзіі. Такое рашэнне прыняло Міністэрства юстыцыі, заўважыла "Медыязона".

Фармальнай прычынай пазбаўлення ліцэнзіі ў Мінюсце назвалі "недастатковую кваліфікацыю" адвакаткі.

Святлана Гарбаток абараняла інтарэсы двух палітвязняў — анархіста Мікалая Дзядка і Уладзіміра Кнігі, якога судзілі па "справе Ціханоўскага".

У Беларусі палітычны пераслед адвакатаў набыў сістэмны характар з 2020 года. За гэтыя гады быў пазбаўлены ліцэнзіі як мінімум 141 адвакат. Адзінаццаць адвакатаў трапілі пад крымінальны пераслед, прычым некаторыя дагэтуль застаюцца ў зняволенні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.