Беларус беларусу: ці здольная дыяспара дапамагчы дзецям з інваліднасцю — эфір
Ірына МакЛейн / Еўрарадыё
Пераследуючы сваіх апанентаў, рэжым Лукашэнкі не глядзіць не толькі на тое, мужчыны гэта ці жанчыны, падлеткі ці людзі сталага ўзросту, які ў іх узровень адукацыі, заробкаў і гэтак далей, але і не зважае на тое, што чалавек, які трапляе пад рэпрэсіі знаходзіцца ва ўразлівым стане. Альбо на тое, што ў сям’і, якая трапіла пад рэпрэсіі, ёсць дзеці з асаблівымі патрэбамі. У выніку, ратуючыся ад рэпрэсій, і такія сем’і вымушана выехалі з Беларусі. А ў эміграцыі сутыкнуліся з цяжкасцямі ў сферы адукацыі, медычнай і псіхалагічнай дапамогі і сацыяльнай падтрымкі.
З якімі асноўнымі цяжкасцямі ў Польшчы і Літве сутыкаюцца сем’і, дзе ёсць дзеці з асаблівымі патрэбамі? Ці існуюць нейкія перашкоды для падключэння беларускіх дзяцей да мясцовых праграм дапамогі і падтрымкі такіх сем’яў? Што для вырашэння праблем сем’яў, дзе ёсць дзеці з асаблівымі патрэбамі, могуць зрабіць інстытуты беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Ірына МакЛейн у 15:00.