Самаізаляцыя: ці сапраўды ЗША “сыходзіць” з Еўропы і чым гэта небяспечна — эфір
Віталь Цыганкоў
Ухваленая днямі Трампам "Стратэгія нацыянальнай бяспекі ЗША" актыўна абмяркоўваецца фактычна ва ўсім свеце. І гэта не дзіўна, бо насамрэч тое, якой будзе знешняя палітыка ЗША і якімі яны бачаць свае нацыянальныя інтарэсы, уплывае на фармаванне палітыкі большасці краін. У тым ліку, важна гэта і для Беларусі. У дакуменце акрэсліваецца стаўленне да Еўропы, Расіі, вайны ва Украіне і агулам да праблем нашага рэгіёна. Беларусь у дакуменце не згадваецца, але агульны змест сведчыць, мяркуюць эксперты, што нічога добрага ў гэтым няма. Наадварот…
Што з сябе на сёння становіць “Стратэгія нацыянальнай бяспекі ЗША” і ці сапраўды Вашынгтон фактычна аддае Беларусь Расіі? Ці сапраўды шлях на ізаляцыянізм ЗША прынёс у палітыку Дональд Трамп ці гэта больш глыбінныя працэсы? Што такая змена амерыканскай стратэгіі нацбяспекі азначае для Лукашэнкі і чым пагражае эскалацыя канфлікту афіцыйнага Мінска з Літвой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.