“Кніга Памяці “2020”: чаму так важна зафіксаваць падзеі 2020 года — эфір
Фота ілюстратыўнае / Еўрарадыё
“Мы перакананыя, што 2020 год выштурхнуў беларусаў як унікальную супольнасць далёка наперад. І нам крок па кроку трэба асэнсоўваць сябе ў новай гістарычнай рэальнасці. Нам хочуць сцерці памяць пра духоўны подзвіг “2020”. Але насамрэч мы толькі пачынаем, цяпер асэнсаваны супольны рух”... З такой заявай у публічную прастору выйшла каманда Фундацыі Belarus 2020 і анансавала “стрыжнявы праект таго, дзеля чаго Фундацыя ўтваралася” — бестэрміновую агульнанацыянальную кампанію “Кніга Памяці “2020”.
Чаму так важна зафіксаваць падзеі 2020 года і якім чынам гэтая фіксацыя мусіць адбывацца? Хто хоча сцерці нам “памяць пра духоўны подзвіг “2020” і як пазбегнуць суб’ектыўных ацэнак дзейнасці дэмсіл, лідараў ці асабіста Ціханоўскай? Чаму кампанія аб’яўленая бестэрміновай і ці сапраўды падзеі 2020 года паваротныя ў беларускай гісторыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, пісьменнік, заснавальнік Фундацыі Belarus 2020 Севярын Квяткоўскі ў 13:00.