Намеснік гендырэктара БЕЛТА па ідэалогіі трапіў пад суд
Пад суд трапіў Сяргей Адзярыха — нядаўні намеснік гендырэктара БЕЛТА па ідэалогіі.
Раней Адзярыха працаваў у адміністрацыі Лукашэнкі і нават атрымліваў ад яго ўзнагароды.
Але 21 верасня 2021 года інфармацыя пра чыноўніка перастала паступаць.
Журналістам удалося высветліць, што зусім нядаўна Адзярыху судзілі: яго прозвішча з'явілася ў дакументах суда Савецкага раёна Мінска. Паведамляецца, што суд адбыўся па ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады). За гэта пагражае ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Судзіў Адзярыху Аляксандр Воўк, вядомы шматлікімі прысудамі па палітычных справах. Аднак вынік суда журналісты даведацца не змаглі. Сваякі Адзярыхі паведамілі толькі, што ён на волі.