На "Беларуськаліі" адбылося задымленне ў шахце

На "Беларуськаліі" адбылося задымленне ў шахце

Задымленне адбылося ў шахце ААТ "Беларуськалій" у Салігорскім раёне, інфармуе БЕЛТА.

Інцыдэнт здарыўся 7 красавіка каля 19:00. На прадпрыемстве кажуць, што задымленне выявілі на Бярозаўскім участку рудніка 4-га рудаўпраўлення. Усе работнікі падземнага горнага ўчастка №9, якія знаходзіліся ў раёне задымлення, былі выведзеныя з шахты. Ліквідаваць задымленне ўдалося ў 22:30.

Пацярпелых няма, вытворчы працэс не спынены. Усе руднікі "Беларуськалія", у тым ліку Бярозаўскі ўчастак 4-га рудаўпраўлення, працуюць у штатным рэжыме.