"Можам убачыць хвалю банкруцтва". Што адбываецца з гандлёвымі сеткамі ў Беларусі

Што адбываецца з гандлёвымі сеткамі ў Беларусі

Што адбываецца з гандлёвымі сеткамі ў Беларусі / sputnik.by

Штучнае стрымліванне коштаў у Беларусі стварае вялікія праблемы гандлёвым сеткам.

Толькі паводле афіцыйнай статыстыкі з 2023 па 2024 год запазычанасць па крэдытах у сферы гандлю вырасла з 8 да 12 мільярдаў рублёў (на 50%), а запазычанасць пастаўшчыкоў перад рознічнымі сеткамі вырасла ў два разы.

Што адбываецца з беларускімі крамамі? Як гэта адаб'ецца на беларусах? На гэтыя і іншыя пытанні Еўрарадыё адказвае эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі

"Рэгуляванне цэн на прыбытак прадпрыемстваў"

Галоўная прычына ў стратнасці рознічных сетак — гэта рэгуляванне коштаў, якое забівае і рэнтабельнасць, і прыбытковасць, адзначае Махоўскі.

— Далей рэгуляваць кошты гэта ўжо проста небяспечна, мы можам убачыць хвалю банкруцтваў. У нас заўсёды крызісы былі звязаны з дэвальвацыяй і інфляцыяй, але цяпер улады заціснулі інфляцыю і наступны крызіс можа апынуцца ў форме ланцужка банкруцтваў, калі банкруцтва адной кампаніі цягне банкруцтва наступнай.

Другая прычына, адзначае эксперт, — гэта тое, што рэгуляванне больш не спраўляецца з ростам коштаў.

“Можем увидеть волну банкротства”. Что происходит с торговыми сетями в Беларуси
Рэгуляванне цэн забівае рэнтабельнасць і прыбытковасць / Onliner
“Можем увидеть волну банкротства”. Что происходит с торговыми сетями в Беларуси
Павышэнне заробкаў таксама моцна б'е па кампаніях / Onliner
“Можем увидеть волну банкротства”. Что происходит с торговыми сетями в Беларуси
Адпусканне коштаў не зменіць сітуацыю / Onliner
“Можем увидеть волну банкротства”. Что происходит с торговыми сетями в Беларуси
Расійскія гандлёвыя сеткі будуць часцей заходзіць на беларускі рынак / Onliner

— Я не думаю, што спажывец гэта моцна адчувае. Яшчэ з 2023-га года мела месца прыкметнае павелічэнне расмйскіх тавараў на беларускім рынку. Так, многія скардзіліся на дрэнную якасць. Але ніякай спажывецкай катастрофы ад гэтага не будзе.

Ці ўзнікне татальны крызіс? Не, не ўзнікне. Гэта, хутчэй, пытанне суверэннасці беларускай эканомікі. Расмйскі ўплыў і так велізарны, улічваючы, што дзве траціны беларускага экспарту прыпадае на Расмю. І вось тут мы бачым яшчэ і на рознічным рынку экспансію расмйскага рынку. Улады самі робяць так, што беларускія кампаніі банкрутуюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.