Гомельская фабрыка "8 Сакавіка" на мяжы банкруцтва

Гомельская фабрика "8 марта"

Фабрыка "8 Сакавіка" у 2024 годзе спрацавала са стратамі / "Флагшток"

Гомельская фабрыка ААТ "8 Сакавіка" завяршыла год з чыстым стратамі, паведамляе выданне "Флагшток" са спасылкай на ананімную крыніцу, знаёмую з бягучым становішчам спраў на прадпрыемстве.

"Кіраўніцтва абяцала падняць зарплату яшчэ ў канцы 2024 года. У выніку — нічога не паднялі. А тыя зарплаты, што былі, пачалі выплачваць з яўным зневажэннем — часткамі. Выплату могуць разбіць на пяць пераводаў: у адзін дзень прыйшло 200 рублёў, праз тры дні — яшчэ 100", — распавёў супрацоўнік фабрыкі.

Паводле яго слоў, прадпрыемства загружана толькі часткова — "палову дня работнікі могуць спакойна займацца сваімі справамі або сядзець у тэлефонах".

У сувязі з гэтым выплачваецца мінімальная зарплата: калі пры ўладкаванні швачцы абяцаюць да 1400 рублёў, то фактычна яна атрымлівае не больш за 900.

"Флагшток" таксама вывучыў справаздачу аб прыбытках і стратах за 2024 год, апублікаваную прадпрыемствам.

Паводле вынікаў года, тэкстыльшчыкі завяршылі 2024-ы з чыстымі стратамі ў 814 тысяч рублёў. Гэта працяг негатыўнай дынамікі: з 2020 па 2022 год фабрыка назапасіла страты на 26 мільёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.