Яшчэ адзін завод сыходзіць у прастой — на гэты раз мінскі “Атлант”

Завод "Атлант" у 2018 годзе

Завод "Атлант" у 2018 годзе / ЗАТ "Атлант"

Мінскі завод бытавой тэхнікі “Атлант” з 28 красавіка па 12 траўня сыходзіць у вытворчы прастой. Пра гэта Еўрарадыё даведалася, патэлефанаваўшы ў аддзел кадраў прадпрыемства пад выглядам беларуса, які шукае працу. 

Мы правяралі інфармацыю ад крыніцы, якая паведаміла, што “Атлант” спыняе працу з 21 красавіка па 8 траўня.

Выявілася, што завод працягвае шукаць рабочых, але бліжэйшым часам робіць перапынак у рэкруцінгу — праз афіцыйныя двухтыднёвыя выходныя, якія пазначаны ў вытворчым календары “Атланта”.

 

Прастоі ў Беларусі

Апошнім часам прастоі на беларускіх заводах — агульная практыка.

Яшчэ адзін завод сыходзіць у прастой — на гэты раз мінскі “Атлант”
Зборачны цэх завода / ААТ "Гомельскі завод ліцця і нармалей"

Раней Еўрарадыё пісала, што сыходзіць у прастой да 12 траўня і скарачае штат завод “Акумулятарны Альянс” (былы “Айпаўэр)”. З чым звязаная неабходнасць прастою і колькі супрацоўнікаў скароцяць, у кампаніі не патлумачылі.

Пра фінансавыя праблемы прадпрыемстваў Гомельшчыны інфармавала выданне “Флагшток”. Так, на заводзе “Станкагомель” заробкі ўпалі, а супрацоўнікаў адпраўляюць у адпачынак за свой кошт.  

На Заводзе ліцця і нармалей (“ЗЛіН”), які ўваходзіць у склад вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш”, давялося браць крэдыт у банку, каб выплаціць рабочым заробкі ў пачатку 2025 года.

Затрымкі з заробкамі былі і на “Беларускім металургічным заводзе”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.