Мінчука затрымалі за слуханне антырасійскіх песень
У Мінску затрымалі 41-гадовага Арцёма Панявежскага, паведамляюць праваабаронцы.
На праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае" відэа з мужчынам, што слухаў у двары дома песні, у якіх нібыта быў заклік забіваць рускіх салдатаў.
Па словах сілавікоў, на мінчука могуць пачаць крымінальную справу паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэксу (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы).