Мінчук распаўсюджваў парнаграфію на... відэакасетах
37-гадовага мужчыну затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі.
Здарылася гэта на рынку ў Ждановічах. Аператыўнікі забралі ўвесь тавар на DVD-дысках, а таксама ліквідавалі "студыю", дзе гэтае відэа тыражавалася. Знаходзілася яна ў кватэры затрыманага. Там праваахоўнікі знайшлі і дзясяткі відэакасетаў з порнафільмамі. Як высветлілася, зламыснік паспяхова прадаваў і іх (відэапрайгравальнік для такіх носьбітаў ужо рэдкасць).
Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, супраць мужчыны распачалі крымінальную справу.