Магілёўскі інстытут МУС шукае прафесара на заробак у 90 рублёў
Жэст, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў шукае супрацоўніка на вакантную пасаду прафесара кафедры гуманітарных дысцыплін, заўважыў сайт mogilev.media.
Прэтэндэнту абяцаюць заробак у... 90 рублёў (крыху менш за 30 долараў). Рэч у тым, што вакансія — нават не на палову ці на чвэрць, а на 0,05 стаўкі.
Пры гэтым ад кандыдата чакаюць даволі спецыфічныя ўмельствы. У прыватнасці, ён павінен валодаць мовай жэстаў.