У МУС Беларусі з'явіліся "баявыя плыўцы"
"Баявыя плыўцы" былі на катары на паветранай падушцы / t.me/pressmvd/
У МУС Беларусі з'явіліся "баявыя плыўцы". Яны паўдзельнічалі ў вучэннях па спыненні "масавых беспарадкаў", ліквідацыі прарыву дзяржаўнай мяжы і вызваленні закладнікаў. Імі кіраваў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Удзельнічалі ў вучэннях унутраныя войскі і разнастайныя падраздзяленні (АМАП, САХР). МУС паказала іх новую тэхніку, узбраенні і экіпіроўку. Тыя ж "баявыя плыўцы" былі на катары на паветранай падушцы.