Крымінальная справа ў Барысаве: міліцэйскую машыну аблілі півам
У Барысаве затрыманыя двое 22-гадовых мясцовых жыхароў. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, яны ў нецвярозым стане "атакавалі" міліцэйскі аўтамабіль, які аказаўся на іх шляху. Адзін з хлопцаў ударыў нагой па бамперы і раскачваў машыну, а іншы з бутэлькі абліў яе півам. Адбывалася гэта "на вачах супрацоўнікаў міліцыі", якія бачылі факт "нахабнага хуліганства" праз акно грамадскага пункта аховы парадку. Парушальнікаў затрымалі. На іх склалі пратаколы за супраціўленне пры затрыманні. А пасля стала вядома і пра крымінальную справу.
Адзін з затрыманых кажа на відэа, што проста хацеў пажартаваць і не падумаў пра наступствы.