Колькасць платных месцаў у ВНУ Беларусі скароціцца на тры тысячы
Студэнты, ілюстрацыйнае фота
Сёлета ў беларускіх ВНУ стане больш на тры тысячы бюджэтных месцаў. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Як вынікае з яго словаў, колькасць бюджэтных месцаў будзе павялічаная за кошт месцаў для платнікаў.
"Колькасць месцаў у нашых ВНУ мы захоўваем на ўзроўні мінулага года. Колькасць бюджэтных месцаў будзе істотна павялічана — прыкладна на 3 тысячы", — прыводзіць БЕЛТА заяву міністра.
Іванец кажа, што колькасць бюджэтнікаў павялічыцца на педагагічных, медыцынскіх, інжынерных спецыяльнасцях. Па яго словах, гэта найбольш спецыяльнасці, запатрабаваныя беларускай эканомікай.