Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі дасягнула 1113 чалавек
Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі дасягнула 1113 чалавек. За суткі памерлі 97 чалавек. Пацверджаных выпадкаў заражэння ўжо налічваецца 44,6 тысячы. Больш за 8 тысяч знаходзяцца ў цяжкім стане. Па звестках кітайскіх уладаў, 4740 тысяч чалавек ачунялі і былі выпісаны з бальніц. Каля 185 тысяч знаходзяцца пад назіраннем лекараў.
Пра ўспышку невядомай пнеўманіі стала вядома ў снежні мінулага года. Яна адбылася ў кітайскім горадзе Ухань у правінцыі Хубэй. Першы чалавек памёр ад захворвання ў сярэдзіне студзеня 2020-га. Сусветная арганізацыя здароўя прызнала ўспышку каранавіруса надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння. Напярэдадні стала вядома, што хвароба, якую выклікае кітайскі каранавірус, атрымала афіцыйную назву — COVID-2019.
У Беларусі не зафіксавана выпадкаў заражэння. Спецыялістамі ўжо правераны сотні людзей, якія прыехалі з КНР.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.