Кантрабандысты спрабавалі пераправіць цыгарэты ў Польшчу таварным цягніком

Гэта адбылося ў пункце пропуску "Зарэчыца" ў грузавым саставе, які рухаўся ў Польшчу, паведамляе БелТА.

Паводле дакументаў цягнік быў сфармаваны ў Расіі і накіроўваўся ў Чэхію з зваротнай тарай. З беларускага Брэста яго павінны былі даставіць да польскай станцыі Кабыляны без усялякага перагруза. На кожным кантэйнеры састава была прастаўленая пломба. Аднак пламбоўкі двух вагонаў не адпавядалі названым у дакументацыі. Кантэйнеры ўскрылі і знайшлі там кантрабанду.

З вагонаў з пустой тарай памежнікі вынялі 201 кораб цыгарэт "Фэст" з беларускімі акцызнымі маркамі. Усяго канфіскавана больш за 100 тысяч пачкаў. Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт кантрабанднай тытунёвай прадукцыі перавысіў 600 мільёнаў. Цыгарэты перададзеныя супрацоўнікам Брэсцкай мытні. Па гэтым факце вядзецца праверка.