Дырэктар зарабіў каля 50 мільёнаў, утойваючы мёртвых свіней

Як піша "Вечерний Гродно", цяпер аднаго з кіраўнікоў шчучынскай фірмы, які займае пасаду дырэктара па свінагадоўлі, падазраюць у злоўжыванні службовым становішчам. Па версіі праваахоўнікаў, ад пачатку мінулага года па сёлетні травень ён даваў падначаленым указанні змяншаць у справаздачах колькасць памерлых свіней. 

Дзякуючы такой "ўдарнай" працы начальнік пазбягаў дысцыплінарнай адказнасці і атрымліваў грашовыя надбаўкі за складанасць і напружанасць. Гаворка ідзе пра суму каля 50 мільёнаў рублёў. 

Фота — dreamstime.com