Двое мужчын цягам году накралі на паўмільярды рублёў
Двое злачынцаў (28 і 29 гадоў) здзейснілі не меней за 10 крадзяжоў з прыватных дамоў на тэрыторыі Мінскага раёна.
Паводле прэс-службы ўпраўлення Следчага камітэту па Міншчыне, зламыснікі загадзя рыхтаваліся да здзяйснення злачынства. Пераканаўшыся, што ў доме нікога няма, яны адціскалі рамы пластыкавага акна і залазілі ў дом. Кралі грошы, ювелірныя вырабы, каштоўнасці, дарагую тэхніку. Скрадзенае вывозілі на аўтамабілі.
Агульная сума скрадзенага склала не меней за 500 мільёнаў рублёў.
Злодзеяў затрымалі. Скрадзеныя рэчы знайшлі ў часе ператрусы па месцы жыхарства аднаго з фігурантаў.
Абвінавачаных трымаюць пад вартай і правяраюць на датычнасць да аналагічных злачынстваў, здзейсненых у іншых рэгіёнах, піша TUT.by