Ці пабудуюць сажалку-назапашвальнік пад Жодзіна? Вынікі сходу ўладаў з жыхарамі

Вынікі сходу ўладаў з жыхарамі

Вынікі сходу ўладаў з жыхарамі / smolevichi-24.by

Пад Жодзіна будуюць сажалку-назапашвальнік для фекальных адкідаў, якія будуць прывозіць з Мінска. Пра пачатак будоўлі мясцовыя жыхары даведаліся постфактум, грамадскіх абмеркаванняў таксама не праводзілася.

Мясцовая дэпутатка Марына Клюева ў размове з Еўрарадыё распавядала, што "найбліжэйшым часам з людзьмі правядуць сход".

24 красавіка сустрэча сапраўды адбылася. Журналіст Еўрарадыё паспрабаваў даведацца падрабязнасці.

"Выбралі прадстаўніка ад кожнай вёскі"

Пад выглядам мясцовага жыхара аднаго з бліжэйшых да будоўлі пасёлкаў тэлефаную ў Смалявіцкі райвыканкам і пытаюся, што абмяркоўвалася на сустрэчы. Дэпутатка Марына Клюева не адказвае, затое слухаўку здымае адзін з намеснікаў старшыні.

— Я не магу вам сказаць. Там было 200 чалавек. Там жа ёсць чаты нейкія... я не скажу

— Дык а будоўля працягнецца ў выніку?

— Там вёўся пратакол. Дадзеная інфармацыя будзе па выніках нарады апублікаваная на сайце райвыканкама. Там выбралі прадстаўніка ад кожнай вёскі і ім будзе даведзена інфармацыя, якая будзе распаўсюджвацца паміж астатнімі жыхарамі. А афіцыйны адказ я не скажу.

Построят ли пруд-накопитель под Жодино? Итоги собрания властей с жителями
Заказчыкам будоўлі выступае "Мінскводаканал" / greenbelarus.info
Построят ли пруд-накопитель под Жодино? Итоги собрания властей с жителями
Улады адмовіліся замарожваць будоўлю / smolevichi-24.by

"Смалявічы 24" апраўдваючы ўлады, піша, што "ў ёй [будоўлі. — Еўрарадыё] улічаныя ўсе рызыкі і прадугледжаныя абавязковыя для рэалізацыі тэхналагічныя рашэнні, якія дазваляюць пазбегнуць негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе".

Дырэктар "Мінскводаканала" расказаў, што "пры праектаванні была зроблена ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Улічваліся магчымасці яго размяшчэння з улікам жывёльнага і расліннага свету, плюс рызыкі эксплуатацыі аб'екта. Адзіны фактар, які мае значэнне — каб аб'ект быў бяспечны і не ўздзейнічаў на навакольнае асяроддзе".

Построят ли пруд-накопитель под Жодино? Итоги собрания властей с жителями
Сажалка-назапашвальнік будзе пабудаваны пад Жодзіна / smolevichi-24.by

Але не сказаў, дзе з гэтымі дакументамі можна азнаёміцца.

Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны, мясцовыя жыхары відавочна былі вельмі незадаволеныя, што будаўніцтва пачалі без іх ведама.

Але ўлады выразна далі зразумець: прычын замарожваць будоўлю няма.

Што за сажалка-назапашвальнік

Нагадаем, на тэрыторыі Смалявіцкага раёна ў паскораным тэмпе вядзецца будаўніцтва сажалкі-назапашвальніка №19. Туды плануецца штодня вывозіць адкіды з мінскіх ачышчальных каналізацыйных збудаванняў.

Грамадскасць даведалася пра гэта постфактум. Ні абвестак, ні абмеркаванняў, прадугледжаных законам, у Жодзіне, Смалявіцкім раёне і навакольных вёсках, паводле слооў мясцовых жыхароў, не праводзілася.

Былая дэпутатка Мінгарсавета Вольга Цесакова мяркуе, што калі ўлады пастанавілі не апавяшчаць аб гэтай будоўлі людзей — значыць пастанова ўжо прынятая.

— Значыць гэтая сажалка-назапашвальнік мае быць пабудавана. Значыць усё ўжо ўзгоднена, вызначаны падрадчык, а грошы распілаваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.