150 тысяч пакістанцаў у Беларусі. Чаму гэта выклікае жах?

Працоўная міграцыя часцей за ўсё пазітыўная / freeimages.com
— Спачатку прапаганда некалькі гадоў вучыць беларусаў мове варожасці, а потым Азаронак нападае на людзей, якія выказваюцца супраць мігрантаў.
Так праваабаронца Human Constanta Эніра Браніцкая рэагуе на шум, які выклікалі словы Лукашэнкі, які заявіў пра гатоўнасць прыняць у Беларусі 150 тысяч пакістанскіх рабочых.
Гэта здарылася 11 красавіка падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам і выклікала непакой у сацсетках, за якім услед пайшлі затрыманні аўтараў неталерантных паведамленняў і відэа.
Чаму адны беларусы і беларускі думаюць, што мігранты абавязкова будуць іх гвалтаваць ці проста вераць фэйкам, якія пішуць пра пакістанцаў у інтэрнэце? Чым адрозніваецца беларускі эмігрант у Польшчы ад пакістанца ў Беларусі? Што рабіць з адсутнасцю талерантнасці, якой нас не вучылі, але якую навязалі?
Падрабязней пра гэта ў інтэрв'ю Еўрарадыё расказвае Эніра Браніцкая.

— Як вы пракаментуеце навіну, што 150 тысяч пакістанцаў нібыта прыедуць на заробкі ў Беларусь? Такое наогул магчыма?
— Яшчэ ў 2023 годзе ва ўрадзе агучылі праблему недахопу працоўных рук і зацвердзілі новую рэдакцыю Закона "Аб замежнай працоўнай міграцыі". Ён, а таксама некаторыя іншыя прынятыя раней нормы, спрасціў доступ замежных грамадзян да рынку працы Беларусі. Напрыклад, да гэтага, каб узяць на працу замежніка, трэба было атрымліваць спецыяльны дазвол у падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі, пасля — з замежных спецыялістаў па шэрагу спецыяльнасцяў (перадусім, працоўных) гэта абавязацельства знялі. З тых часоў наймальнік абавязаны проста пісьмова папярэдзіць мясцовыя органы аб заключэнні працоўнай дамовы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.