Талерантная Беларусь: ці гатовыя беларусы жыць побач з пакістанцамі — эфір

Яўген Красулін

Яўген Красулін

У Беларусі чакаюць прыезду 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана. Пра гэта, нібыта, дамовіліся Лукашэнка і прэм’ер-міністр гэтай далёкай азіяцкай краіны. Здавалася б, якія тут могуць быць праблемы — беларусы ж такія талерантныя людзі! Як мінімум, яны самі ў гэта шчыра вераць і пра гэта любіць расказваць прапаганда. Наколькі сёння гэтае сцвярджэнне адпавядае рэчаіснасці, сказаць складана. Бо лукашэнкаўская Беларусь мала прывабная краіна для мігрантаў і прадстаўнікоў іншых этнасаў ды нацый у нас даволі мала.

Ці сапраўды беларусы такія талерантныя як яны лічаць і ці былі мы такімі ў гісторыі? Што дазваляла нам мірна суіснаваць з іншымі народамі ў адной дзяржаве і ці ёсць гэтыя ж чыннікі ў Беларусі сённяшняй? Ці ведаюць беларусы дастаткова добра самі сябе, каб ужо брацца за вывучэнне далёкіх і экзатычных для беларусаў краін? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.