Беларуска, якую трымалі ў амерыканскім detention center, вярнулася да сям'і

Вераніка Казлоўская з маленькім сынам у аэрапорце пасля вяртання

Вераніка Казлоўская з маленькім сынам у аэрапорце пасля вяртання / фэйсбук Роланда Крысці

Гісторыя беларускі, якую змясцілі ў цэнтры ўтрымання і мусілі дэпартаваць з ЗША, скончылася пазітыўна.

"Калі я ўбачыў яе фота з самалёта, калі яна сядзела каля акна, ціхая, стомленая, але жывая…Калі зразумеў, што гэтыя дзверы detention-цэнтра зачыніліся за яе спінай назаўжды… Калі ўсвядоміў, што яна дыхае вольным паветрам і зноў можа проста глядзець на неба, менавіта тады нешта ўнутры мяне адпусціла ўпершыню за паўгода... Не перамога. Не радасць. А вяртанне жыцця", напісаў у фэйсубуку муж Веранікі Казлоўскай Роланд Крысці.

Аднойчы Вераніка выгружала і заносіла дадому прадукты. У гэты час у аўтамабілі спаў яе маленькі сын. Мінакі палічылі, што дзіця знаходзіцца без нагляду і выклікалі паліцыю. Далей былі паліцыя, іміграцыйная служба і ўрэшце цэнтр утрымання ў штаце Н'ю-Мехіка — за тысячу кіламетраў ад дому, мужа і траіх дзяцей. Усё праз тое, што яе статус быў на разглядзе. То бок, яна легальна знаходзілася ў ЗША, аднак з 2017 годаа чакала палітычны прытулак.

Па словах Роланда Крысці, за гэтыя паўгода (Вераніку забралі ў траўні) ён сам выхоўваў дзяцей. Пры чым, сям'я сутыкнулася з вялікімі фінансавымі праблемамі — на адвакатаў і судовыя выдаткі пайшло 30 тысяч долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.