Літва выставіла ўмовы для адкрыцця мяжы з Беларуссю

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс / Associated Press

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што мяжа з Беларуссю будзе адкрыта толькі тады, калі рэжым Аляксандра Лукашэнкі спыніць эскалацыю і перастане ствараць пагрозу бяспецы Літвы і NATO. Паводле яго слоў, Мінск павінен узяць пад кантроль запуск метэаралагічных балонаў, якія парушаюць паветраную прастору, і адмовіцца ад дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю сітуацыі.

— Лукашэнка бярэ закладнікаў і спрабуе перавярнуць усю сітуацыю, быццам ідзе размова пра нейкую спрэчку, якая патрабуе перамоў, — гэта ўводзіць усіх у зман, — падкрэсліў міністр.

Будрыс адзначыў, што казаць пра перамовы з рэжымам, які "гібрыдна атакуе суседзяў" і выкарыстоўвае любыя сродкі ціску, немагчыма. Пакуль Беларусь працягвае правакацыі і ўтрымлівае маёмасць літоўскіх кампаній, Літва не мае намеру аслабляць свае меры.

— Калі Лукашэнка перастане перашкаджаць нашаму паветранаму руху і пагражаць NATO, тады мы зможам адкрыць мяжы, — дадаў міністр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.