Пасля разносу ад Лукашэнкі павялічаць колькасць аўтобусаў у Жодзіна і Барысаў

І квіткі будуць прадаваць праз інтэрнэт

І квіткі будуць прадаваць праз інтэрнэт / tochka.by

14 лістапада Аляксандр Лукашэнка ўстроіў разнос чыноўнікам за даўнюю нявырашаную праблему з недахопам транспарту з Мінска ў Жодзіна і Барысаў. Людзі выстройваліся ў вялікія чэргі на Усходзе, каб з’ехаць у гэтыя гарады са сталіцы на маршрутцы.

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч паведаміў, што праблему вырашаць за кошт павелічэння колькасці аўтобусных рэйсаў, а продаж квіткоў арганізуюць на прыпынку і праз інтэрнэт.

Ён адзначыў, што прапанавана комплекснае рашэнне, якое абяцае рэалізаваць у найбліжэйшы час.

Мінаблвыканкам набудзе 15 аўтобусаў для курсавання ў бок Жодзіна, Барысава і назад. Такім чынам, транспарт будзе хадзіць часцей.

Плануецца закупіць тэхніку, якая больш змяшчальная за маршрутныя мікрааўтобусы, што таксама працягнуць перавозіць людзей. Аўтобусы будуць размяркоўваць з улікам пасажырапатоку.

Набыць квіткі для паездкі ў гэтым напрамку можна будзе ў кіёску на прыпынку або праз інтэрнэт. Такім чынам пасажыры змогуць заходзіць у салон ужо з квіткамі, а не стаяць за імі да кіроўцы. І яму не давядзецца траціць час на разлік грошай і выдачу рэшты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.