У Мінску закупяць больш аўтобусаў і бусаў, каб вы не стаялі ў маршрутцы

Маршрутнае таксі, фота ілюстрацыйнае

Маршрутнае таксі, фота ілюстрацыйнае / expressbus.by

Мінтранс паспрабуе вырашыць праблему чэргаў на маршруткі ў Мінску. Ведамства вырашыла закупіць дадаткова 15 аўтобусаў, каб запусціць іх у гарады-спадарожнікі, піша Tochka.by.

Гэта дазволіць скараціць інтэрвалы ў раскладзе маршрутных таксі. Акрамя таго, у новым транспарце будзе больш пасадачных месцаў. Нарэшце вам не давядзецца ехаць стаячы, спадзяюцца ў міністэрстве.

Першымі аўтобусы накіруюць у Смалявічы, Фаніпаль, Дзяржынск, Жодзіна і Барысаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.