Да Беларусі дайшоў прагрэс: ад 1 лістапада ў маршрутках можна плаціць картай

Маршрутнае таксі

Маршрутнае таксі / slavgorod.by

Ад 1 лістапада за праезд у гарадскіх маршрутках Беларусі можна плаціць банкаўскімі карткамі. Як паведамляюць у Міністэрстве па падатках і зборах, зараз кіроўцы абавязаны мець пры сабе плацежныя тэрміналы.

Але каб не ўзнікла блытаніны, варта ўдакладніць, што паняцце "плацежны тэрмінал" уключае ў сябе некалькі значэнняў. Гэта не толькі прылада для фізічнага прыёму плацяжоў з выкарыстаннем банкаўскай карты, але і магчымасць заплаціць з дапамогай іншых плацежных інструментаў (напрыклад, QR-кода).

Атрымліваецца, што самой прылады ў салоне можа не быць, але для аплаты будзе дастаткова праграмы або дадатку, якія дазваляюць прымаць безнаяўныя плацяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.