Лукашэнка не хоча скончыць як Кадафі. Ці змогуць ЗША адцягнуць яго ад Пуціна?

Меркаванне палітычнага аглядальніка Аляксандра Фрыдмана

Меркаванне палітычнага аглядальніка Аляксандра Фрыдмана / Скриншот видео

— Лукашэнка быў, ёсць і застанецца дыктатарам, для якога захаванне ўлады з’яўляецца галоўным. І ментальна яму Расія і Кітай — гэтыя рэжымы — куды бліжэйшыя. І ён застанецца на гэтым баку, — выказаў меркаванне палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман, адказваючы на пытанне ці зможа адміністрацыя Дональда Трампа адцягнуць Аляксандра Лукашэнку ад Расіі.

— Ён Маскве і Пекіну давярае прынцыпова куды больш, чым амерыканцам. І ў яго яшчэ ёсць і ўласны палітычны вопыт. Лукашэнка ж сачыў за лёсам тых дыктатараў, якія Захаду паверылі, якія адмовіліся ад свайго курсу, якія пайшлі на тое ці іншае супрацоўніцтва з заходнімі краінамі.

І як яны скончылі? Як скончыў Муамар Кадафі — вядома, лёс Слабадана Мілошавіча — таксама вядомы, — нагадвае Фрыдман.

Палітычны аглядальнік нагадвае, што прам цяпер ЗША ціснуць на прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру. Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць яго "кантраляванага сыходу" з пасады прэзідэнта ў абмен на гарантыі бяспекі асабіста яму і яго падначаленым. Пры гэтым, ЗША пагражаюць рэжыму зброяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.