Мадура вядзе перамовы пра адстаўку ў абмен на гарантыі ЗША
А так можна? / AFP
Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць "кантраляванага сыходу" Нікаласа Мадура з пасады прэзідэнта Венесуэлы ў абмен на гарантыі бяспекі асабіста яму і яго падначаленым, піша The Atlantic са спасылкай на крыніцы, якія маюць справы з рэжымам Мадура.
Венесуэльскі палітык разглядае магчымасць камфортнага выгнання, калі ЗША дадуць яму амністыю, адменяць узнагароду за яго арышт і дапамогуць дамовіцца аб прыёме ў трэцяй краіне.
На думку крыніцы, знаёмай з ходам перамоваў, з Мадура можна абмяркоўваць усё. Прыхільнікі такога сцэнара лічаць, што кіраваны пераход улады дазволіць пазбегнуць крывавага канфлікту і расколу ўнутры венесуэльскіх эліт.
Нагадаем, што ЗША разгарнулі каля берагоў Венесуэлы найбуйнейшую з 1962 года ваенную групоўку. Аднак Дональд Трамп захоўвае дыялог з рэжымам Мадура.
Паводле дадзеных выдання, Мадура перадаваў Трампу асабістыя пасланні, заяўляючы пра гатоўнасць да кампрамісу, калі Вашынгтон перастане называць яго "наркатрафікантам і дыктатарам".