Венесуэла закрывае пасольства ў Нарвегіі. Да чаго тут "Нобелеўская прэмія"?

Венесуэла, пратэсты, фота ілюстрацыйнае

Венесуэла, пратэсты, фота ілюстрацыйнае / Reuters

Венесуэла абвясціла пра закрыццё свайго пасольства ў Осла праз некалькі дзён пасля прысуджэння Нобелеўскай прэміі міру лідарцы венесуэльскай апазіцыі Марыі Карыне Мачада, піша BBC.

На мінулым тыдні Нобелеўскі камітэт у Осла ўручыў венесуэльскай актывістцы прэмію ў знак прызнання яе "нястомнай працы па прасоўванні дэмакратычных правоў для народа Венесуэлы". Венесуэльскі лідар Нікалас Мадура назваў лаўрэатку "дэманічнай ведзьмай".

Але Венесуэла не звязвае сваё рашэнне аб закрыцці пасольства з прэміяй для Мачада. Урад кажа, што закрыццё з’яўляецца часткай рэструктурызацыі дыпламатычнай службы.

МЗС Нарвегіі назваў гэта рашэнне "прыкрым". Там адзначылі, што прэмія міру ўручаецца незалежна ад урада Нарвегіі і выказалі жаданне захаваць дыялог з Венесуэлай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.