Затрыманні на Маршы мудрасці ў Мінску

14 снежня ў Мінску мусіў прайсці традыцыйны Марш мудрасці і акцыя салідарнасці медыкаў "Белы шчыт". Удзельнікі сабраліся на плошчы Незалежнасці. Сярод іх — легендарныя пратэстоўцы Ніна Багінская і Ян Грыб.
Міліцыя патрабавала, каб пратэстоўцы разыходзіліся. Аўтобусы з сілавікамі стаялі на праспекце Незалежнасці каля ходнікаў, па якіх мусілі прайсці пенсіянеры і медыкі. Аднак яшчэ на плошчы людзей акружыў АМАП, прайшлі затрыманні.

Пратэстоўцы зноў збіраліся каля Чырвонага касцёла

Аўтобусы з міліцыяй на праспекце Незалежнасці

ДАІ пачынае перакрываць рух

Легендарныя пратэстоўцы Ніна Багінская і Ян Грыб / @kyky_org

Людзей акружыў АМАП / @tutby_official

@minskoemetro