Беларусь ХХІ: Статкевіч — уплыў асобы на падзеі. Піша Севярын Квяткоўскі

Николай Статкевич на границе

Мікола Статкевіч на мяжы

Цяпер вядома, што Мікалай Статкевіч вярнуўся за краты. Дакладней, рушыў палітык ад літоўскай мяжы дадому, але быў схоплены. Калі выпускалі Мікалая Статкевіча паводле "памілавання", то вяртанне ў турму наўрад ці можна аформіць неяк блізка да заканадаўства, хай яно даўно сталася фантазійным. Цяпер на наступных перамовах па вызваленні палітвязняў можна смела ўдакладняць умовы здзелкі. Важна, каб вынік быў на карысць усіх беларусаў.

Піша Севярын Квяткоўскі, пісьменнік, кіраўнік Фундацыі Belarus 2020

Чаму за лёс Мікалая Статкевіча і наогул беларусаў мусіць турбавацца хтосьці на Захадзе?

Самае простае тлумачэнне для літоўскага, польскага ды любога іншага еўрапейскага падаткаплатніка такое. Калі б не дысідэнты ў Беларусі, а ў 2020 годзе дысідэнтамі сталася больш за палову дарослага насельніцтва, калі б не беларусы, расійская агрэсія супраць Еўразвязу пачалася б на гады, калі не дзесяцігоддзі, раней. Беларускі маральны ды інтэлектуальны супраціў не даў прапагандзе скляпаць біямасу для агрэсіі.

Сёння Беларусь акупаваная ворагам Крамлём краіна. Адпаведна вызваліць палітзняволеных вытаргаваць іх у ворага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.