Беларусь XXI стагоддзя: што для нас незалежнасць? Піша Севярын Квяткоўскі

Мітынг у падтрымку незалежнасці Беларусі

Мітынг у падтрымку незалежнасці Беларусі

25 жніўня – дзень фактычнай незалежнасці ў 1991 першым годзе. Беларускі парламент у гэты дзень надаў сілу дэкларацыі пра незалежнасць, прынятую годам раней 27 ліпеня.

Быў нейкі час, калі людзі збіраліся на 27 ліпеня як на свята незалежнасці. Песня Лявона Вольскага "25, 26, 27" – пра Дзень Волі, Чарнобыльскі шлях і акурат пра Дэкларацыю Незалежнасці.

Піша Севярын Квяткоўскі, пісьменнік, кіраўнік фонду "Belarus 2020".

25 жніўня нідзе масава не згадвалася.

Чаму гэтая дата згубілася сярод іншых версіяў да галоўнага свята краіны – асобная тэма для даследчыкаў гісторыі Рэспублікі Беларусь. Але памятаем, што дэклараваць – гэта заявіць пра намер, а даць сілу – пачаць рэалізоўваць.

Урэшце перамог Дзень Волі 25 сакавіка. Чаму Падзеі 1918 году сталіся самымі актуальнымі? На маю персанальную думку справа ў тым, што барацьба за беларускую суб’ектнасць засталася акурат на ўзроўні пачатку ХХ ст. Нас усё яшчэ не хочуць успрымаць як штосьці самастойнае: не толькі дзяржаву як сістэмную абалонку краіны, але і ўласна грамадства.

Незалежнае беларускае грамадства, якое дафармавалася ў 2020 годзе, не ўпісваецца ў карціны, намаляваныя не толькі крамлёўскімі ідэолагамі, якіх шмат у чым капіюе ўзурпатар улады Лукашэнка. Новапаўсталая беларуская суб’ектнасць на ўзроўні грамадства не замінае і дзеячам нацыяналістычных і папулісцкіх рухаў у суседніх краінах.

Беларусь XXI стагоддзя: што для нас незалежнасць? Піша Севярын Квяткоўскі

Не вытрымліваюць Незалежнасць. Незалежнасць – гэта практыкі адказнасці. Вось сёння група людзей змагалася за сваю незалежнасць, і незалежнасць усяго грамадства, а вось тыя ж людзі ўжо прыціскаюць суседзяў, бо тыя ў слабейшай пазіцыі.

Беларусы пакуль у выгаднай пазіцыі, як бы дзіўна не гучала падобнае сцверджанне. У нас дагэтуль свет падзелены на дабро і зло, наша рэальнасць калі і мае адценні, то заўважныя толькі спецыялістам.

Незалежнасць – гэта адказнасць: за сябе, сваю сям’ю, сваю супольнасць. Незалежнасць – гэта дзеянні па канструяванні ўласнай будучыні.

Сёння Беларусь дэ-факта акупаваная краіна. Але ў адрозненне ад 1991 году, калі большасці была абыякавая тэма незалежнасці, наша краіна мае шанец, бо людзі ў ёй і беларусы вакол яе ўжо незалежныя ў свядомасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.