МУС адказаў сваякам Статкевіча, дзе знаходзіцца палітвязень

Николай Статкевич на границе

Мікалай Статкевіч на нейтральнай паласе

Сваякам Мікалая Статкевіча прыйшоў афіцыйны адказ ад МУС на запыт, дзе знаходзіцца палітвязень.

У лісце гаворыцца, што "Статкевіч М.В. адбывае пакаранне згодна з прыгаворам Гомельскага абласнога суда ад 14.12.2021". Аднак дзе менавіта трымаюць палітвязня, у лісце не ўдакладняецца.

Статкевічу прысудзілі 14 гадоў зняволення, абвінаваціўшы ў "арганізацыі масавых беспарадкаў".

Мікалай Статкевіч быў у ліку 51 зняволенага, якіх 11 верасня памілаваў Лукашэнка. Калі былых вязняў дэпартавалі з Беларусі ў Літву, Статкевіч адчыніў дзверы аўтобуса і выйшаў на нейтральнай паласе паміж краінамі. Праз некалькі гадзін ён вярнуўся на тэрыторыю Беларусі, пасля чаго звестак пра яго не было. У СМІ выказвалі меркаванне, што палітвязня адправілі ў глыбоцкую калонію, але пацвярджэння гэтаму няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.