Свабоду Мікалаю Статкевічу! Падпісваем петыцыю за вызваленне палітвязняў
Падтрымаем Мікалая Статкевіча / Еўрарадыё
На платформе Change.org з’явілася петыцыя "Патрабуем справядлівасці для Мікалая Статкевіча", у якой грамадзяне патрабуюць ад ураду ЗША і міжнароднай супольнасці неадкладна асудзіць незаконнае зняволенне аднаго з вядучых лідараў беларускай дэмакратычнай супольнасці. Аўтары петыцыі нагадваюць, што нават пасля ўмоўнага вызвалення ў 2025 годзе Статкевіч застаецца пад поўным кантролем уладаў, ніякай інфармацыі пра яго месцазнаходжанне і стан здароўя няма.
Падпісанты заклікаюць да канкрэтных дзеянняў — дыпламатычнага і эканамічнага ціску на рэжым Лукашэнкі з патрабаваннем поўнага вызвалення ўсіх палітвязняў.
"Пры жаданні можна падпісацца няпоўным імем ці нават псеўданімам. Петыцыя застанецца петыцыяй, але чым больш подпісаў будзе ў ёй, тым мацнейшымі будуць аргументы ў зваротах неабыякавых выбаршчыкаў (нашых суайчыннікаў з амерыканскімі пашпартамі) да сваіх сенатараў з патрабаваннем узняць пытанне аб становішчы ў Беларусі".