Васілеўская стала Героем Беларусі
Марына Васілеўская атрымала зорку Героя / БЕЛТА
Марына Васілеўская стала Героем Беларусі. Узнагароду першай касманаўтцы ў Палацы незалежнасці ў Мінску ўручыў Аляксандр Лукашэнка. Ён жа перадаў пасведчанне касманаўта № 1. Прысутныя бацькі Васілеўскай (як і Анастасіі Лянковай, якая пакуль у космас не паляцела) атрымалі падзячныя лісты.
Марына Васілеўская не першая жанчына, якая стала Героем Беларусі. У 2014-м гэтае званне атрымала біятланістка Дар'я Домрачава. Ёй было 27 гадоў. Васілеўскай 33 гады. Да палёту яна працавала бортправадніцай авіякампаніі "Белавія".