Ужо 106 чалавек памерлі ад каранавірусу ў Кітаі

Ужо 106 чалавек памерлі ад каранавірусу ў Кітаі

Колькасць загінулых ад новага каранавірусу ў Кітаі павялічылася да 106 чалавек. Прычым 26 з іх памерлі за апошнія суткі, піша дзяржаўны камітэт КНР па пытаннях аховы здароўя.

Медыкі зафіксавалі 4515 пацверджаных выпадкаў захворвання ў 30 правінцыях і муніцыпалітэтах Кітая, 976 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Пад падазрэннем ў заражэнні каранавірусам знаходзяцца 6793 чалавекі.

Выпісаныя пасля лячэння былі 60 чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.