Уначы ў сераду ў Беларусі чакаюцца замаразкі, а зранку — туман

Восень, ілюстрацыйнае фота

Восень, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У сераду, 8 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Істотных ападкаў не прагназуецца, толькі месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца няўстойлівы слабы.

Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе Беларусі будзе да +10 градусаў, але месцамі па краіне чакаюцца замаразкі ад 0 да -2 градусаў. Удзень прагназуецца 12-18 градусаў цяпла.

У чацвер, 9 кастрычніка, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе 1-8 градусаў са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе краіны чакаецца да 10 градусаў цяпла. Удзень прагназуюць +9...+15 градусаў.

Уначы ў сераду ў Беларусі чакаюцца замаразкі, а зранку — туман
Прагноз надвор'я на 8 кастрычніка / Белгідрамет
Уначы ў сераду ў Беларусі чакаюцца замаразкі, а зранку — туман
Прагноз надвор'я на 8 кастрычніка / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.