Уначы і зранку ў чацвер у Беларусі прагназуюць туман
Туман / pixabay.com
У чацвер, 9 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах уначы і зранку прагназуецца туман, слабы галалёд. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -1 да +5, удзень паветра прагрэецца да 5-11 цяпла.