Украіна з-за каранавіруса аб'явіла агульнанацыянальны каранцін

Украіна з-за каранавіруса аб'явіла агульнанацыянальны каранцін

Украіна з-за каранавіруса аб'явіла агульнанацыянальны каранцін, паведамляе unian.net. Ён пачнецца 12 сакавіка і працягнецца як мінімум тры тыдні. На гэты час закрываюцца навучальныя ўстановы, забараняюцца масавыя сходы (з колькасцю ўдзельнікаў больш за 200 чалавек), спыняюцца авіязносіны з шэрагам краін, з 219 кантрольна-прапускных пунктаў на межах застануцца дзейнымі толькі 49.

У свеце налічваецца ўжо амаль 121 тысяча заражаных каранавірусам. Ва Украіне толькі адзін афіцыйна пацверджаны выпадак. Але ёсць людзі, якіх правяраюць, таму колькасць хворых можа павялічыцца. Як вядома, у Беларусі аб'яўлена пра 12 заражаных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.