У Ватыкане развітваюцца з папам Рымскім Францішкам

Прощание с папой Римским Франциском

Пахаванне адбудзецца 26 красавіка / Reuters

23 красавіка ў базыліцы Святога Пятра ў Ватыкане пачалася цырымонія развітання з папам Францішкам.

Прощание с папой Франциском
Прощание с папой Франциском
Прощание с папой Франциском
Прощание с папой Франциском

Пахаванне запланавана на 26 красавіка і пройдзе ў рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ.

У сваім Завеце папа Францішак выказаў жаданне, каб яго пахаванне праходзіла менш урачыста, чым звычайна, адзначае BBC. Яно павінна быць падобнае да пахавання звычайнага хрысціяніна.

Таксама Пантыфік загадаў не праводзіць урачыстую цырымонію запячатвання труны. Ён папрасіў пахаваць яго ў простай драўлянай труне, абабітай цынкам.

Папа Рымскі Францыск памёр 21 красавіка ва ўзросце 88 гадоў. Ён займаў святы пасад на працягу 12 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.