Папу Льву XIV перадалі ікону ад Лукашэнкі з беларускага Z-манастыра
Супрацоўнік КДБ, які знаходзіцца пад санкцыямі, перадаў Папу падарунак ад Лукашэнкі / Скриншот видео
Падчас інтранізацыі новага Папы Льва XIV у Ватыкане спікер Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка — былы супрацоўнік КДБ, які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі — перадаў пантыфіку падарунак ад Аляксандра Лукашэнкі — ікону Жыровіцкай Божай Маці, вырабленую ў мінскім Свята-Лізавецінскім манастыры, паведамляе канал “Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!”.
Гэты манастыр неаднаразова арганізоўваў канцэрты і збор сродкаў у падтрымку расійскай арміі, адкрыта заяўляючы пра дапамогу “жыхарам Данбаса” і “байцам СВА”.
На адной з афіш выкарыстоўвалася лацінская літара Z — сімвал уварвання Расіі ва Украіну.