Z-манахінь з Беларусі прагналі ад царквы ў Рыме

Торговая точка Свято-Елизаветинского монастыря в Риме

Прыгоды Свята-Лізавецінскага манастыра ў Еўропе працягваюцца / Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

17 траўня гандлёвую кропку Свята-Лізавецінскага манастыра прыбралі ад царквы Santa Maria del Soccorso, якая знаходзіцца ў цэнтры Рыма, непадалёк ад базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, паведамляе канал “Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!” са спасылкай на свае крыніцы ў Рыме.

Сёстры з манастыра гандлявалі лацінскімі царкоўнымі аблачэннямі.

Царква Santa Maria del Soccorso выкарыстоўваецца ордэнам рэдэмптарыстаў. Да яго належаць двое грэка-каталіцкіх святароў з акупаванага Бярдянска — Іван Левіцкі і Багдан Гелета, якія правялі два гады ў расійскім палоне, дзе падвяргаліся здзекам і катаванням, і былі вызваленыя ў чэрвені 2024 года ў межах абмену.

“Гандлёвая кропка” Z-монахінь выклікала абурэнне сярод украінскіх і беларускіх вернікаў, якія звярнуліся да кіраўніцтва царквы. Пасля гэтага было прынята рашэнне “выгнаць гандлярак з храма”, паведамляе канал.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.