Праваслаўныя святары асвяцілі Барысаў-арэну. Гэта не дапамагло — БАТЭ прайграў
Хітрык не спрацаваў / БАТЭ
Напярэдадні першага матча БАТЭ на Барысаў-арэне ў новым футбольным сезоне святар БПЦ асвяціў спартыўную арэну, клубную базу ў Дудзінках і паразмаўляў з камандай.
Рытуальнае дзеянне не прынесла плёну. БАТЭ ў восьмым туры буйна саступіў брэсцкаму "Дынама" на Барысаў-арэне з лікам 2:4.
Пры гэтым БАТЭ ў матчы з брэсцкай камандай прапусціў больш галоў, чым у сямі папярэдніх турах разам.
Варта адзначыць, што ў каманды існуе традыцыя наведваць магілу Анатолія Капскага перад важнымі гульнямі і перад стартам чэмпіянату.
Каманда таксама прымае ўдзел у розных патрыятычных мерапрыемствах рэжыму Лукашэнкі.