БАТЭ прайграў брэсцкаму “Дынама” ў першым матчы на Барысаў-арэне

10 траўня стартаваў восьмы тур у Вышэйшай лізе / БАТЭ
10 траўня на абноўленым стадыёне “Трактар” стартаваў восьмы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. “Мінск” прымаў “Арсенал”, матч скончыўся з лікам 2:2.
У Маладзечне “Гомель” з мінімальным лікам — 1:0 — абыграў мясцовы клуб “Маладзечна. Для гамяльчан гэта першая перамога за пяць матчаў. “Маладзечна” церпіць восьмую паразу запар і працягвае замыкаць турнірную табліцу з 0 ачкоў. Змена трэнера пасля сёмага тура не ажывіла каманду.
Завяршыўся ігравы дзень матчам на Барысаў-арэне, дзе БАТЭ саступіў брэсцкаму “Дынама” з лікам 2:4.
Расклад матчаў восьмага тура:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.