Стаў вядомы сапернік “Нёмана” ў фінале Кубка Беларусі

Дзёрзкі навічок “МЛ Віцебск” застаўся па-за еўракубкамі, упершыню прайграўшы ў сезоне / bel.football
8 траўня ў Віцебску адбылася адказная гульня другой паўфінальнай пары Кубка Беларусі. “Тарпеда-БелАЗ” на выездзе абыграў “МЛ Віцебск” з лікам 1:0 і выйшаў у фінал турніру.
Для “МЛ Віцебск” гэта першая параза ў цяперашнім сезоне. Каманда была ў паўкроку ад еўракубкаў у свой першы год выступлення ў Вышэйшай лізе. Але замест іх у Лізе канферэнцый Беларусь прадставіць брэсцкае “Дынама”.
А ў фінале Кубка Беларусі сустрэнуцца “Нёман” і “Тарпеда-БелАЗ”, якія і так забяспечылі сабе ўдзел у Лізе канферэнцый па выніках мінулага сезону.
Фінал адбудзецца 24 мая ў Гродне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.