Развітанне з Папам: ці застанецца Ватыкан сябрам беларусаў — эфір

Дзяніс Кучынскі і Наталля Васілевіч у Ватыкане

Дзяніс Кучынскі і Наталля Васілевіч у Ватыкане / Еўрарадыё

У суботу, 26 красавіка ў Ватыкане праходзіла пахаванне Папы Францыска. Лідары краін свету, палітыкі, святары і простыя вернікі прыехалі ў гэты дзень на места цырымоніі развітання. Што адметна, прысутнічалі ў Ватыкане  адразу тры беларускія дэлегацыі — прадстаўнікі беларускіх каталікоў, прадстаўнікі лукашэнкаўскага рэжыму і дэлегацыя дэмсіл, у якую увайшоў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і сябры арганізацыі “Хрысціянская візія”. А там, дзе шмат палітыкаў, то без сустрэч і перамоў не абыходзіцца…

Як праходзіла цырымонія развітання і чаму прысутнасць беларускай дэлегацыі была вельмі важнай? Ці магчымыя ў такой сітуацыі нейкія сапраўды сур’ёзныя перамовы і пра што казалі сваім суразмоўцам прадстаўнікі дэмсіл? Ці былі сустрэчы з прадстаўнікамі лукашэнкаўскай дэлегацыі і ці магчыма, каб беларусы мелі свайго народнага амбасадара ў Ватыкане? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і тэалагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталля Васілевіч у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.