У Свята-Елісавецкі манастыр прыйшла фінансавая праверка — крыніца
Пра гэта паведамляе канал Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / obitel-minsk.ru
Праверкай фінансавай дзейнасці Свята-Елісавецкага манастыра заняліся Беларуская праваслаўная царква і дзяржаўныя органы Беларусі, паведамляе "Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!".
Праверка працягваецца ўжо некалькі тыдняў. Большасць гандлёвых кропак Свята-Елісавецкага манастыра, што знаходзяцца ў гандлёвых цэнтрах і іншых месцах Мінска, спынілі прыём запісак "за здароўе" і "за супакой".
Гэтую інфармацыю каналу паведамілі некалькі незалежных крыніц з манастыра. Па іх звесткам, на дзейнасць манастыра паступілі скаргі ад супрацоўнікаў арганізацыі, у якіх раскрываюцца схемы фінансавых злоўжыванняў і парушэнняў правоў работнікаў.