У адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў пабудуюць праваслаўную царкву
Унутры мінскага ГЦ будуюць праваслаўны храм / Onliner
Будаўніцтва праваслаўнай царквы пачалося ў гандлёвым цэнтры Outleto на праспекце Жукава ў Мінску. На даху будынку ўжо можна пабачыць пазалочаны купал з крыжам, піша Onliner.
Царква будзе на пятым паверсе будынка. Трапіць у яе можна будзе з офіснай часткі ГЦ. Будаўніцтва пачалося каля двух месяцаў таму, завяршэнне запланаванае на вясну. Цяпер у храме вядуцца аздобныя працы — як звонку, так і ўнутры.
У гандлёвым цэнтры кажуць, што працэс даволі працаёмкі, "бо ўключае і мастацкую частку — роспіс храма, стварэнне абразоў — гэта патрабуе шмат часу. Усе афіцыйныя дазволы атрыманыя, а месца асвечанае".
Задума пабудаваць царкву ў ГЦ прыйшла ў галаву галоўнаму акцыянеру комплексу. Яна была ўзгодненая з епархіяльнымі ўладамі. Афіцыйная назва храма пакуль не вызначаная.