Польскага палітыка папракаюць за сэлфі на пахаванні Папы Рымскага

Шымон Галоўня ў Ватыкане / Twitter
Польскі палітык трапіў у скандал праз сэлфі, зробленае ў няўдалы час і ў няўдалым месцы. Маршалак Сейму Польшчы Шыман Галоўня, які да таго ж удзельнічае цяпер у прэзідэнцкай гонцы, вырашыў сфатаграфаваць сябе ў Ватыкане, падчас пахавання Папы Рымскага Францішка.
Галоўня ўваходзіў у афіцыйную дэлегацыю і прыляцеў у Італію разам з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Які, у сваю чаргу, не быў заўважаны за сэлфі.
Каталіцкая Польшча падзялілася ў меркаваннях. Ліберальныя палякі не бачаць у сэлфі нічога такога — лічаць гэта нормай цяперашняй рэчаіснасці. Тым больш, што сам Галоўня заявіў, што фатаграфаваў не сябе, а людзей навокал. Але больш кансерватыўная аўдыторыя абурыліся — маўляў, нельга піліць кантэнт на пахаванні, і тым больш на пахаванні Папы Рымскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.